Васіль Жуковіч — Свята ў будзень

Заціх на лузе звон пчаліны,
Замоўк у лесе хор птушыны,
Заглухла музыка жніва.
І першым ранкам вераснёвым
Спяшаецца з настроем новым
Да школы роднае дзятва.

Сышліся класныя сямейкі
На урачыстую лінейку.
Званочак весела гучыць.
Краіна ведаў адчыняйся!
Ніколі, шчасце, не канчайся,
Вучыцца – шчасце і вучыць!

Падобныя старонкі