~~META: title = Васіль Жуковіч — Свята ў будзень &keywords = шчасце &abstract = Верш "Свята ў будзень" Васіля Жуковіча &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Свята ў будзень ====== Заціх на лузе звон пчаліны,\\ Замоўк у лесе хор птушыны,\\ Заглухла музыка жніва.\\ І першым ранкам вераснёвым\\ Спяшаецца з настроем новым\\ Да школы роднае дзятва.\\ \\ Сышліся класныя сямейкі\\ На урачыстую лінейку.\\ Званочак весела гучыць.\\ Краіна ведаў адчыняйся!\\ Ніколі, шчасце, не канчайся,\\ Вучыцца – шчасце і вучыць! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>вясковы-асветнік]] * [[ibdc.ped>дарога-ў-школу]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-урок]]