Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-свая-дапамога

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Свая дапамога

Нават неба пацямнела,
сонейка не бачу я:
нечакана захварэла
мамачка мая.

У яе тэмпература,
цяжка мамачцы маёй.
I таблеткі, і мікстуру
я прыношу ёй.

– Ці лякарства памагае? –
Запытаўся ў мамы я.
Кажа мама: – Ой, якая
Лёгкая рука твая!..

Я памыю сам пасуду
і вазоны ўсе палью.
Берагчы заўсёды буду
мамачку маю.

Вось і неба пасвятлела,
ззяе сонца над зямлёй,
мо таму што палягчэла
мамачцы маёй!

Падобныя старонкі

  • сустрэча-з-маці
  • i-надыходзіць-дзень
  • на-скрыжаванні
  • янка-золак/янка-золак-ода-маці
  • да-маці
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-свая-дапамога.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki