~~META: title = Васіль Жуковіч — Свая дапамога &keywords = маёй, мамачцы, неба, вазоны &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Свая дапамога" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Свая дапамога ====== Нават неба пацямнела,\\ сонейка не бачу я:\\ нечакана захварэла\\ мамачка мая.\\ \\ У яе тэмпература,\\ цяжка мамачцы маёй.\\ I таблеткі, і мікстуру\\ я прыношу ёй.\\ \\ – Ці лякарства памагае? –\\ Запытаўся ў мамы я.\\ Кажа мама: – Ой, якая\\ Лёгкая рука твая!..\\ \\ Я памыю сам пасуду\\ і вазоны ўсе палью.\\ Берагчы заўсёды буду\\ мамачку маю.\\ \\ Вось і неба пасвятлела,\\ ззяе сонца над зямлёй,\\ мо таму што палягчэла\\ мамачцы маёй! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>сустрэча-з-маці]] * [[ibdc.ped>i-надыходзіць-дзень]] * [[ibdc.ped>на-скрыжаванні]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-ода-маці]] * [[ibdc.ped>да-маці]]