~~META: title = Васіль Жуковіч — Птушыная мова &keywords = роднай, мовай, маюць, размаўляюць, мову, мілагучнаю, кукуе, птушкі &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Птушыная мова" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Птушыная мова ====== Галубок буркуе,\\ зязюля кукуе,\\ сарока стракоча,\\ а бацян клякоча.\\ \\ Усе птушкі мову маюць,\\ мовай роднай размаўляюць,\\ мілагучнаю, сваёй, –\\ гэтак, як і мы з табой.\\ \\ Ценькае сінічка:\\ «Дзе мая сястрычка?»\\ Цёхкае салоўка:\\ «Дзе мая сяброўка?»\\ \\ Ластаўка шчабеча:\\ «Дзе мая малеча?»\\ Кукуе зязюлька:\\ «Дзе мая матулька?»\\ \\ Усе птушкі мову маюць,\\ мовай роднай размаўляюць,\\ мілагучнаю, сваёй, –\\ гэтак, як і мы з табой. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-сінічкі]] * [[ibdc.ped>уладар-начной-пушчы]] * [[ibdc.ped>у-вясеннім-небе]] * [[ibdc.ped>песня-птушкі]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-птушыныя-напевы]]