~~META: title = Васіль Жуковіч — Першы снег &keywords = снег, янка, першы, тата, яўхім, стрэх, крэпасць, петрык, галя, ніна, ранак, цэлы, дзеці, двор, хлопчык &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Першы снег" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Першы снег ====== Янка ўстаў асеннім ранкам,\\ на гадзіннік глянуў Янка.\\ «Сем гадзін, ды – што такое? –\\ пасвятлела у пакоі».\\ Хлопчык да акна падбег:\\ вось дык дзіва – выпаў снег!\\ – Тата, мамачка, не спіце,\\ У акно хутчэй зірніце…\\ Першы снег, бялюткі снег,\\ колькі ён прысыпаў стрэх,\\ і сцяжынак, і дарог,\\ на варотах нават лёг,\\ двор старанна абяліў,\\ наваколле асвятліў.\\ Першы снег, бухматы снег!\\ Дзе ўжо болей тут заснеш…\\ Не паспеў паснедаць Янка,\\ кажа тату:\\ – Хачу санкі.\\ (Акурат была нядзеля,\\ дома ўся сям'я сядзела.)\\ Тата саначкі прынёс,\\ а каб хлопчык не замёрз,\\ малахай дастала мама,\\ шубку лёгкую таксама.\\ Цэлы ранак, цэлы ранак\\ Янка наш правёў ля санак.\\ I гулялі разам з ім\\ Ніна, Галя і Яўхім.\\ А яшчэ на снежны двор\\ выйшлі Петрык, і Рыгор,\\ і маленькі Васілёк –\\ дзеці зблізку і здалёк.\\ Дружна дзеці снег ляпілі,\\ крэпасць моцную рабілі.\\ Там пайшлі ў атаку снежкі,\\ за разведкай – перабежкі, –\\ там гарачыя баі\\ «нашых» з «белымі» былі.\\ Завадатарам галоўным\\ Янка быў – ён быў няўлоўны.\\ Першы снег, – усім на ўцеху:\\ мора гоману ды смеху...\\ А тым часам пацяплела:\\ крыху сонейка прыгрэла,\\ пацякло з высокіх стрэх,\\ стаў, як мокры цукар, снег\\ Крэпасць грозная асела,\\ горка мігам палысела.\\ I прыціхлі каля горкі\\ Янка, Петрык і Рыгорка,\\ Ніна, Галя і Яўхім...\\ \\ Першы снег пусці дадому:\\ боты мокрыя зусім.\\ \\ 1977 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]] * [[ibdc.ped>першы-снег-3700]] * [[ibdc.ped>першы-снег]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-першы-снег]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]]