~~META: title = Васіль Жуковіч — Першая настаўніца &keywords = настаўніца, запомняцца, найпершая &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Першая настаўніца" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Першая настаўніца ====== Мне першая настаўніца\\ запомніцца навек,\\ найпершая настаўніца –\\ мой родны чалавек.\\ \\ Такая клапатлівая,\\ ласкавая яна,\\ як веснавое сонейка,\\ як цёплая вясна.\\ \\ Запомняцца, запомняцца\\ урокі дабраты.\\ У нашае настаўніцы\\ характар залаты.\\ \\ Усходамі парадуе\\ пасеянае ёй.\\ Найпершая настаўніца –\\ святло душы маёй.\\ \\ Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>дарога-ў-школу]] * [[ibdc.ped>вясковы-асветнік]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-урок]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы]]