~~META: title = Васіль Жуковіч — Пасля канікулаў &keywords = вясёлых, канікулаў, лета, час, школа &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Пасля канікулаў" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Пасля канікулаў ====== О, час канікулаў вясёлых,\\ о, хуткаплынны лета час,\\ бывай, бывай!\\ Дабрыдзень, школа!\\ Ці ты пазнала сёння нас?\\ \\ Мы ўсе за лета загарэлі\\ і трошкі нават падраслі,\\ штодня марожанае елі,\\ і дзе мы толькі не былі!\\ І забаўлялі нас арэлі,\\ і выпрабоўвалі палі.\\ \\ Нас сонца раненька будзіла,\\ з сабою дзень працоўны браў,\\ нам у сваёй старонцы мілай\\ хапала ўсім цікавых спраў.\\ \\ Пара канікулаў вясёлых\\ прайшла імкліва,\\ і цяпер\\ сябры сышліся.\\ Зноўку, школа,\\ вітаем радасна цябе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>вясковы-асветнік]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-урок]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы]] * [[ibdc.ped>дарога-ў-школу]]