~~META: title = Васіль Жуковіч — Няма даражэйшай зямлі &keywords = ведаю, разлюбіць, зямля, змагу, зямлі &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Няма даражэйшай зямлі" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Няма даражэйшай зямлі ====== Між лясамі ды азёрамі –\\ лугавіны і палі...\\ Я не ведаю, не ведаю\\ прыгажэйшае зямлі.\\ \\ I бярозкі над дарогамі,\\ і рамонкі ў мурагу,\\ і крынічанькі празрыстыя\\ разлюбіць я не змагу.\\ \\ Морам жыта разліваецца –\\ нельга позіркам абняць.\\ Пад нябёсамі пад яснымі\\ жавароначкі звіняць.\\ \\ Праплываюць сумнай восенню\\ над Радзімай жураўлі.\\ Я не ведаю, не ведаю\\ даражэйшае зямлі.\\ \\ З дрэваў лісцейка асыплецца,\\ прыйдзе белая зіма.\\ Родны край, зямля адзіная, –\\ больш такой нідзе няма.\\ \\ Хай зямля квітнее краскамі,\\ хай сняжок на ёй ляжыць,\\ не змагу нідзе забыць яе,\\ немагчыма разлюбіць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]]