~~META: title = Васіль Жуковіч — Небяспечная зона &keywords = кіламетрам, подых, замрэш, ідзеш, адчыняцца &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Небяспечная зона" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Небяспечная зона ====== Асірацелі сцяжынкі, двары,\\ вокны паслеплі, паглухнулі дзверы.\\ Дзе вы, палескія гаспадары?\\ Вунь вас чакаюць антонаўкі, бэры.\\ \\ Што ім, садам, зелянеюць сады,\\ як і раней, квітнеюць вазоны...\\ Людзі не вернуцца болей сюды:\\ тут – небяспечная зона!\\ \\ Рэштка жыцця на падворках пустых –\\ куры галодныя і кураняты,\\ з ганкаў ніхто не пакліча ўжо іх, –\\ тут не адчыняцца хаты.\\ \\ Як і куды, небяспека, ідзеш?\\ Дзе ты замрэш, за якім кіламетрам?\\ Што ты з сабой нам сягоння нясеш,\\ подых паўднёвага цёплага ветру?\\ \\ Хто гэта мог бы падумаць калі,\\ што пад ласкавай сінечаю неба\\ ўзнікнуць на нашай свяшчэннай зямлі\\ могілкі вернай карміцелькі глебы?! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля]]