~~META: title = Васіль Жуковіч — На парадзе &keywords = ідуць, сівыя, ветэраны, франтавікі, былыя, партызаны, народ &abstract = Верш Васіля Жуковіча "На парадзе" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — На парадзе ====== Ідуць, ідуць сівыя ветэраны –\\ франтавікі былыя, партызаны, –\\ святочны пачынаецца парад, –\\ увесь народ героям родным рад.\\ \\ Ім усцілаем кветкамі дарогу,\\ і музыка ляціць ва ўсе канцы,\\ бо здабылі народу перамогу\\ авеяныя славаю байцы,\\ бо ўвесь цяжар крывавае вайны\\ пранеслі пад агнём яны.\\ \\ Асколкі іх і кулі апякалі.\\ Не раз яны пасля цяжкіх баёў\\ у шар зямны, паволі апускалі\\ у плашч-палатках баявых сяброў.\\ \\ Калонамі сівыя ветэраны,\\ франтавікі былыя, партызаны\\ пад небам распагоджаным ідуць\\ да помніка на плошчы Перамогі,\\ туды, дзе скрыжаваліся дарогі,\\ вянкі салдацкай памяці кладуць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]]