~~META: title = Васіль Жуковіч — На Вялікдзень &keywords = хрыстос &abstract = Верш Васіля Жуковіча "На Вялікдзень" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — На Вялікдзень ====== Прыйшлі, з даўніны завіталі\\ два словы, чысцейшыя ад белых рос,\\ сугучна, суладна яны загучалі:\\ "Хрыстос уваскрос!"\\ \\ Ці чуеш, мая ўкрыжаваная Маці,\\ з надзеяй кажу я ў такую пару:\\ уваскрэсні, дай краю свайму акрыяці,\\ паўстань, Беларусь! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]]