творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-мароз
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Мароз
На шыбах малюнкі,
на дрэвах карункі
зрабіў цудадзейны мастак.
Узоры для рання
стварыў ён дыханнем –
рукамі не здолееш так.
Мастак ад прыроды,
дыхнуў ён на воды –
масты і масточкі стварыў,
каткі і каточкі
скаваў ён за ночку
і дзецям усе падарыў.
Падобныя старонкі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-новы-год
- аер
- янка-купала/янка-купала-мароз
- цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар
- прывакзальная-плошча
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мароз.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1