~~META: title = Васіль Жуковіч — Мароз &keywords = стварыў, мастак &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Мароз" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Мароз ====== На шыбах малюнкі,\\ на дрэвах карункі\\ зрабіў цудадзейны мастак.\\ Узоры для рання\\ стварыў ён дыханнем –\\ рукамі не здолееш так.\\ \\ Мастак ад прыроды,\\ дыхнуў ён на воды –\\ масты і масточкі стварыў,\\ каткі і каточкі\\ скаваў ён за ночку\\ і дзецям усе падарыў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-новы-год]] * [[ibdc.ped>аер]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-мароз]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]] * [[ibdc.ped>прывакзальная-плошча]]