~~META: title = Васіль Жуковіч — Маладая восень &keywords = хутка, восень, просінь &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Маладая восень" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Маладая восень ====== Залатыя стужкі\\ на бярозцы мілай.\\ Хутка, хутка птушкі\\ паляцяць ў вырай.\\ \\ I вятры крутыя\\ гучна загамоняць,\\ воблакі густыя\\ неба запалоняць.\\ \\ А пакуль што – просінь\\ між аблокаў белых.\\ Маладая восень\\ толькі прыляцела. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]]