~~META: title = Васіль Жуковіч — Мае сябры &keywords = многа, кніжак &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Мае сябры" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Мае сябры ====== Я такую звычку маю:\\ час для кніжак берагу –\\ кожны-кожны дзень чытаю,\\ бо іначай не магу.\\ \\ Вершы і апавяданні,\\ казкі вельмі я люблю,\\ і легенды, і паданні\\ пра бацькоўскую зямлю.\\ \\ То ў кнігарню завітаю,\\ то ў чытальню я іду.\\ Многа кніжак прачытаю –\\ многа я сяброў знайду. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>па-матывах-твора]] * [[ibdc.ped>мініяцюрная-кніга]] * [[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-кнігі]] * [[ibdc.ped>кнігі-дапамагаюць-падарожнічаць]] * [[ibdc.ped>кніга-на-беларусі]]