~~META: title = Васіль Жуковіч — Ляцяць сняжынкі &keywords = ляцяць, лес, сняжынкі &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Ляцяць сняжынкі" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Ляцяць сняжынкі ====== Глядзі, які дзянёк цудоўны:\\ ляцяць сняжынкі ў цішыні,\\ прыслухайся – ледзь-ледзь улоўны\\ ідзе шумочак з вышыні.\\ \\ Ляцяць сняжыначкі павольна,\\ зачараваныя зямлёй,\\ ім гэтак лёгка і прывольна\\ над лесам, полем, над ракой.\\ \\ Ляцяць сняжынкі з сівай хмары,\\ як матылёчкі на святло,\\ і ўсё пра іх, здаецца, марыць –\\ і лес, і поле, і сяло. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-бялее-снег-пушысты]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]]