~~META: title = Васіль Жуковіч — Канчаецца лета &keywords = жнівень, лета &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Канчаецца лета" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Канчаецца лета ====== Жнівень – месяц дужа дбайны\\ (Дзень даволі йшчэ даўгі) –\\ Па палях ідуць камбайны,\\ На лугах растуць стагі.\\ \\ У садах плады цяжэюць,\\ Шмат брусніцы у лясах.\\ Тут рабіны прыгажэюць:\\ Гронак яркая краса.\\ \\ А лісічкі дружна гэтак\\ І іскрава прараслі,\\ Быццам золата манетак\\ Хто рассыпаў на зямлі.\\ \\ Разліваючыся шырай,\\ Туманок плыве з ракі,\\ І рыхтуюцца ўжо ў вырай\\ Ластаўкі і жаўрукі.\\ \\ Лета- лецейка мінае,\\ Ды прырода сну не знае. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>шчаслівая-ўсмешка-лета]] * [[ibdc.ped>летам-у-бары]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-лета]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак]]