Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-калі-прыходзіць-дзед-маро

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Калі прыходзіць дзед Мароз?

Браты Алеська і Максім,
Жывуць на свеце белым.
Не ўсё пакуль вядома ім,
Не ўсё ім зразумела.
Пытанне ўзнікла ўсур'ёз
У двух братоў аднойчы:
«Калі прыходзіць Дзед Мароз?»
«Калі ж? Напэўна, ноччу».
Якраз у ноч пад Новы год
Браты амаль не спалі,
Мароза-дзеда ўсё ж прыход,
Падобна, прамаргалі.
Бо раніцой знайшлі браты
Пад ёлачкай пакункі,
Ляжалі ў пакунках тых
Сямейцы падарункі.
Было там дзіва для братоў –
Яны не разумелі,
З двара як Дзед Мароз прыйшоў,
Што й дзверы не рыпелі.
Які цудоўны Дзед Мароз:
Нясе такую ношу!
Вось падарункі ўсім прынёс
I ўсім настрой харошы.

Падобныя старонкі

  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мароз
  • янка-купала/янка-купала-мароз
  • прывакзальная-плошча
  • аер
  • цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-калі-прыходзіць-дзед-маро.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki