~~META: title = Васіль Жуковіч — Калі прыходзіць дзед Мароз? &keywords = дзед, браты, мароз, падарункі, братоў &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Калі прыходзіць дзед Мароз?" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Калі прыходзіць дзед Мароз? ====== Браты Алеська і Максім,\\ Жывуць на свеце белым.\\ Не ўсё пакуль вядома ім,\\ Не ўсё ім зразумела.\\ Пытанне ўзнікла ўсур'ёз\\ У двух братоў аднойчы:\\ «Калі прыходзіць Дзед Мароз?»\\ «Калі ж? Напэўна, ноччу».\\ Якраз у ноч пад Новы год\\ Браты амаль не спалі,\\ Мароза-дзеда ўсё ж прыход,\\ Падобна, прамаргалі.\\ Бо раніцой знайшлі браты\\ Пад ёлачкай пакункі,\\ Ляжалі ў пакунках тых\\ Сямейцы падарункі.\\ Было там дзіва для братоў –\\ Яны не разумелі,\\ З двара як Дзед Мароз прыйшоў,\\ Што й дзверы не рыпелі.\\ Які цудоўны Дзед Мароз:\\ Нясе такую ношу!\\ Вось падарункі ўсім прынёс\\ I ўсім настрой харошы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мароз]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-мароз]] * [[ibdc.ped>прывакзальная-плошча]] * [[ibdc.ped>аер]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]]