~~META: title = Васіль Жуковіч — Каляднікі &keywords = ідуць, каляднікі, сцяжынку, вядуць &abstract = Верш Васіля Жуковіча "Каляднікі" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Каляднікі ====== Ідуць каляднікі, ідуць\\ Па ўсёй краіне самабытнай,\\ Сцяжынку з даўніны вядуць\\ Пад зыркай зоркай старажытнай.\\ Ідуць вясёлай грамадой,\\ Народ вітаюць калядой,\\ Сцяжынку памяці вядуць.\\ Што ім зімовы рэзкі вецер!\\ Ідуць каляднікі, ідуць –\\ Любві, надзеі, веры дзеці. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-калядная-вячэра]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-калядкі]] * [[ibdc.ped>каляды]] * [[слоўнік/калядка]] * [[ibdc.ped>батлейка-калядны-лялечны-тэатр]]