~~META: title = Васіль Жуковіч — Калядная вячэра &keywords = булкі, пернікі, смаку &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Калядная вячэра" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Калядная вячэра ====== Гэткай смачнае куцці\\ вы не елі у жыцці.\\ \\ I блінцы калядныя\\ дужа-дужа ладныя.\\ \\ А кісель ды аўсяны\\ яшчэ лепшы за бліны.\\ \\ А згатуеце гароху –\\ з'ясце многа й яшчэ троху.\\ \\ Селядцы ёсць і грыбкі –\\ пах ідзе ва ўсе бакі.\\ \\ Пернікі ды булкі з макам\\ будуць, пэўна, ўсім да смаку.\\ \\ Журавінавы напітак\\ будзе піцца з апетытам.\\ \\ Усе стравы сытныя,\\ надта апетытныя! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-свята-настаўніцы]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-сакавік]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-цудоўныя-святы]]