Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-з-гары

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — З гары

Як садзіўся ехаць Санька
ля натоўпу дзетвары,
неяк выслізнулі санкі
і памчаліся з гары.

Доўга чуўся дружны смех,
што не ехаў Санька – бег.

Потым выйшла так, што Санька
сам паехаў па лядку.
На гары ляжалі санкі,
спачывалі на баку.

Зноў усім была пацеха,
што на футры Санька з’ехаў.
Ды знайшоўся камандзір –
добры сябра Федзя, –
узяў малога «на буксір»
і сказаў:
– Паедзем!

Шпарка ехалі сябры
з наравістае гары.

Падобныя старонкі

  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-з-гары.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki