~~META: title = Васіль Жуковіч — З гары &keywords = санька, гары, санкі &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "З гары" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — З гары ====== Як садзіўся ехаць Санька\\ ля натоўпу дзетвары,\\ неяк выслізнулі санкі\\ і памчаліся з гары.\\ \\ Доўга чуўся дружны смех,\\ што не ехаў Санька – бег.\\ \\ Потым выйшла так, што Санька\\ сам паехаў па лядку.\\ На гары ляжалі санкі,\\ спачывалі на баку.\\ \\ Зноў усім была пацеха,\\ што на футры Санька з’ехаў.\\ Ды знайшоўся камандзір –\\ добры сябра Федзя, –\\ узяў малога «на буксір»\\ і сказаў:\\ – Паедзем!\\ \\ Шпарка ехалі сябры\\ з наравістае гары. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]]