~~META: title = Васіль Жуковіч — Зіма &keywords = гуляць, гуртом &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Зіма" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Зіма ====== Зіма хадою смелаю\\ Да нас прыйшла здаля,\\ I стала белай-белаю\\ Уся вакол зямля.\\ \\ Такія гурбы выраслі:\\ Як прывіды стаяць.\\ Эй, саначкі мы вынеслі\\ Давай гуртом гуляць.\\ \\ У саначках бліскучыя,\\ Як струны, палазы.\\ Не страшны нам траскучыя,\\ Тугія маразы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма]] * [[ibdc.ped>зімой-у-лесе]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-снежань]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]]