Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-залацінкі

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Залацінкі

Праз тоўшчу стагоддзяў – з глыбінкі –
прабіліся слоў залацінкі.
Пранеслі іх сэрцы людскія,
няўрымслівыя, памяткія.
Легенды, паданні і сказы –
на мноства пытанняў адказы.
Ці добра скупым быць? Не чулі?
Чытайце тады «Пра зязюлю»,
як птушкай сястра тая стала,
што брата не шкадавала.
Ну а ці існуе багацце,
што можа бяздонным назвацца?
Адказ на такое пытанне
вы знойдзеце ў мудрым паданні.
Адкрыецца вам таямніца:
такое багацце – зямліца.
Цікавіць паходжанне рэчак,
азёр, гарадоў і мястэчак –
чытайце і ўдзень вы і нанач
пра Сож, і Дняпро, і пра Нарач,
пра Менск, Магілёў і Бярэсце.
А можа, чыталі вы дзесьці
пра Стоўбцы, Нясвіж і Валожын,
Узду, Брагін, Браслаў ці, можа,
пра Дывін, Капыль, Маладзечна…
Ёсць слодыч у слове адвечным.
Легенды, паданні і сказы –
вяртанні, пытанні, адказы.



Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с.

Падобныя старонкі

  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-залацінкі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki