~~META: title = Васіль Жуковіч — Залацінкі &keywords = паданні, сказы, багацце, чытайце, адказы, легенды, залацінкі &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Залацінкі" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Залацінкі ====== Праз тоўшчу стагоддзяў – з глыбінкі –\\ прабіліся слоў залацінкі.\\ Пранеслі іх сэрцы людскія,\\ няўрымслівыя, памяткія.\\ Легенды, паданні і сказы –\\ на мноства пытанняў адказы.\\ Ці добра скупым быць? Не чулі?\\ Чытайце тады «Пра зязюлю»,\\ як птушкай сястра тая стала,\\ што брата не шкадавала.\\ Ну а ці існуе багацце,\\ што можа бяздонным назвацца?\\ Адказ на такое пытанне\\ вы знойдзеце ў мудрым паданні.\\ Адкрыецца вам таямніца:\\ такое багацце – зямліца.\\ Цікавіць паходжанне рэчак,\\ азёр, гарадоў і мястэчак –\\ чытайце і ўдзень вы і нанач\\ пра Сож, і Дняпро, і пра Нарач,\\ пра Менск, Магілёў і Бярэсце.\\ А можа, чыталі вы дзесьці\\ пра Стоўбцы, Нясвіж і Валожын,\\ Узду, Брагін, Браслаў ці, можа,\\ пра Дывін, Капыль, Маладзечна...\\ Ёсць слодыч у слове адвечным.\\ Легенды, паданні і сказы –\\ вяртанні, пытанні, адказы. \\ \\ Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]]