~~META: title = Васіль Жуковіч — Загадкі з адгадкамі &keywords = хлопчык, герой &abstract = Верш Васіля Жуковіча "Загадкі з адгадкамі" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Загадкі з адгадкамі ====== Крыўляецца хлопчык,\\ як малпа- макака…\\ – Адгадка знайшлася:\\ той хлопчык – крыўляка.\\ \\ – У ход пускае кулакі\\ ў часе спрэчкі ўсякай…\\ Што за «герой» такі?\\ – Ён не герой, а забіяка.\\ \\ – На просьбу памагчы\\ адкажа лёгка: «Ай…»\\ І хто ж гэта такі?\\ – Вядома, што – гультай.\\ \\ – Не ведае нічога,\\ да ведаў не імкнецца.\\ Ці чулі пра такога?\\ – Ён невукам завецца. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]] * [[слоўнік/загадка]]