~~META: title = Васіль Жуковіч — Жураўліны вырай &keywords = птушак, тужлівы &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Жураўліны вырай" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Жураўліны вырай ====== Жураўлі над лесам\\ З ціхай песняй, шчырай.\\ Ён такі тужлівы –\\ Жураўліны вырай!\\ \\ А чаму тужлівы,\\ Лішняе пытанне:\\ Гэта з родным краем\\ Птушак развітанне.\\ \\ Тут прайшлі іх вёсны,\\ Праляцелі леты.\\ Родныя тут гнёзды,\\ Продкаў запаветы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>ляцелі-ў-вырай-журавы]] * [[ibdc.ped>жураўліная-песня]] * [[творы/яраслаў-пархута/яраслаў-пархута-журавы]] * [[ibdc.ped>жураўліная-песня-3933]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-журавы]]