~~META: title = Васіль Жуковіч — Дзіўны горад &keywords = горад, бачыў &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Дзіўны горад" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Дзіўны горад ====== Горад бачыў я цудоўны\\ у далёкай старане,\\ горад быў ласункаў поўны,\\ ён запамятаўся мне.\\ \\ З цукру там былі дарогі,\\ ледзянцовыя масты,\\ шакаладныя стаялі\\ кветкі, дрэвы і кусты.\\ \\ Білі там фантаны фанты\\ і ракою поўнай цёк\\ ну такі ўжо свежы, смачны\\ ды з мядовым пахам сок!\\ \\ I марожанага горы\\ там ляжалі, быццам снег…\\ Бачыў я салодкі горад\\ у сваім салодкім сне. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>васькава-мара]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-у-горадзе-мары]] * [[ibdc.ped>мара-здзейсніцца]] * [[ibdc.ped>прадвесне-мары]] * [[ibdc.ped>запаветная-мара]]