~~META: title = Васіль Жуковіч — Дзве бабулечкі ў мяне &keywords = мамінай, татавай, матулька &abstract = Верш Васіля Жуковіча "Дзве бабулечкі ў мяне" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Дзве бабулечкі ў мяне ====== Да матулькі мамінай\\ і матулькі татавай\\ я іду з любоўю.\\ І матульцы мамінай,\\ і матульцы татавай\\ зычу я здароўя.\\ І матульку маміну,\\ і матульку татаву\\ буду шанаваці.\\ Мне матулька маміна\\ і матулька татава\\ родныя, як маці! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>свет-матулі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]]