~~META: title = Васіль Жуковіч — Дажджавая калыханка &keywords = спіце &abstract = Верш Васіля Жуковіча "Дажджавая калыханка" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Дажджавая калыханка ====== Ночка чорнаю бусліхай\\ Прыляцела на зямлю.\\ Ходзіць дожджык ціха-ціха,\\ Шэпча песеньку сваю:\\ \\ "Спіце, пушчы і палеткі,\\ Спіце, птушкі, мурашы,\\ Спіце, дрэвы, впіце, кветкі,\\ Шу-шу-шу-шу, шы-шы-шы!\\ \\ Гром заснуў у калясніцы\\ І маланак не відаць,\\ Хай усім цудоўна спіцца,\\ Я іду таксама спаць". ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-камароўскі/алесь-камароўскі-чарнобыльская-калыханка]] * [[слоўнік/калыханка]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-калыханка]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-калыханка-маме]] * [[ibdc.ped>калыханка]]