~~META: title = Васіль Жуковіч — Гуканне вясны &keywords = свята, жавароначкі, гукаем, прыляціце &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Гуканне вясны" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Гуканне вясны ====== Свята песенькай сустракаем,\\ вясну весела мы гукаем:\\ \\ «Жавароначкі, прыляціце,\\ цёпла лецейка прынясіце».\\ \\ Ходзім радасна карагодам.\\ Выглянь, сонейка, дай пагоду!\\ \\ Шчасце-долечку мы гукаем,\\ мы зямлю сваю адмыкаем.\\ \\ «Жавароначкі, прыляціце,\\ зямлю-матухну абудзіце».\\ \\ Жыта-жыцейка хай рунее,\\ кветкі-красачкі хай квітнеюць.\\ \\ Свята шчырае мы сустрэлі.\\ Птушкі з выраю прыляцелі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]]