творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-вясна-ідзе
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Вясна ідзе
Вясна ідзе,
ідзе вясна,
і шмат надзей
нясе яна,
дае надзею
на сяўбу,
на ўраджай,
на малацьбу.
Вясна ідзе,
ідзе вясна
і шмат падзей
прыносіць нам.
І сонца грэе
ўсё цяплей,
і хмары цёмныя
радзей;
схаваны саначкі,
канькі,
мячы выносяць
хлапчукі.
Жаўрук над полем
зазвінеў –
такі ласкавы
гэты спеў;
пралескі першыя
ўзышлі –
пяшчота неба
на зямлі.
Ідзе вясна,
вясна ідзе.
Святлее даль,
даўжэе дзень.
Ідзе вясна,
вясна ідзе.
Забавы новыя
ў дзяцей.
Ў руках скакалкі
у дзяцей.
Ідзе вясна.
Вясна ідзе!
Падобныя старонкі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-вясна-ідзе.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1