~~META: title = Васіль Жуковіч — Вясна ідзе &keywords = вясна, ідзе, дзяцей &abstract = Верш Васіля Жуковіча "Вясна ідзе" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Вясна ідзе ====== Вясна ідзе,\\ ідзе вясна,\\ і шмат надзей\\ нясе яна,\\ дае надзею\\ на сяўбу,\\ на ўраджай,\\ на малацьбу.\\ \\ Вясна ідзе,\\ ідзе вясна\\ і шмат падзей\\ прыносіць нам.\\ І сонца грэе\\ ўсё цяплей,\\ і хмары цёмныя\\ радзей;\\ схаваны саначкі,\\ канькі,\\ мячы выносяць\\ хлапчукі.\\ \\ Жаўрук над полем\\ зазвінеў –\\ такі ласкавы\\ гэты спеў;\\ пралескі першыя\\ ўзышлі –\\ пяшчота неба\\ на зямлі.\\ \\ Ідзе вясна,\\ вясна ідзе.\\ Святлее даль,\\ даўжэе дзень.\\ Ідзе вясна,\\ вясна ідзе.\\ \\ Забавы новыя\\ ў дзяцей.\\ Ў руках скакалкі\\ у дзяцей.\\ Ідзе вясна.\\ Вясна ідзе! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]]