~~META: title = Васіль Жуковіч — Выбіраю прафесію &keywords = хачу, кажу, скачу, быць, свістам &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Выбіраю прафесію" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Выбіраю прафесію ====== Я хачу быць\\ футбалістам,\\ забіваць галы са свістам\\ галавой,\\ нагой,\\ рукой!\\ \\ Вой! Што я кажу?!\\ Я хачу быць\\ машыністам,\\ электрычкі гнаць са свістам,\\ з хуткасцю –\\ сто,\\ дзвесце,\\ трыста\\ за хвіліну!..\\ \\ Вой! Што я кажу?!\\ Я хачу быць\\ каскадзёрам.\\ Уявіце, я скачу,\\ са скалы скачу я ў мора,\\ у агонь скачу!\\ \\ Вой! Што я кажу?!\\ Не хачу! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>кліпмейкер]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-хто-што-робіць]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-хто-пачынае-дзень]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-ад-а-да-я-прафесія-мая]]