~~META: title = Васіль Жуковіч — Васілёк &keywords = дарогі &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Васілёк" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Васілёк ====== Ля жывой дарогі,\\ з краю збажыны,\\ сіні васілёчак\\ сніў зямныя сны.\\ \\ Васілька пры ніве\\ вецер калыхаў,\\ жаваранак песню\\ васільку спяваў.\\ \\ Сонейкам сагрэты,\\ рос ён і дужэў,\\ пад ласкавым небам\\ гожа расквітнеў.\\ \\ Адквітнее лета,\\ восень праляціць,\\ і зямля навокал\\ снегам зазіхціць.\\ \\ Толькі травень прыйдзе,\\ сонечны дзянёк –\\ ля дарогі ўзыдзе\\ зноўку васілёк. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]]