Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-вавёрачка-і-зубраня

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Вавёрачка і Зубраня

Аднойчы неяк у нядзелю
сям’я Зуброў
па тэлевізары глядзела
канцэрт звяроў.
Там быў адзін выдатны нумар:
Вавёрачка чытала гумар.
Яна так хораша чытала,
так натуральна жартавала,
аж пазайздросціла Зубрыха,
свайго малога папракнула ціха:
– А ты хіба, маё дзіцятка,
так, як Вавёрка, не змагло б?..
Ды Зубранятка
паморшчыла шырокі лоб,
пасля крутнула смешна мызай:
– Хіба ж я ўлезу ў тэлевізар?

Падобныя старонкі

  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-вавёрачка-і-зубраня.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki