~~META: title = Васіль Жуковіч — Вавёрачка і Зубраня &keywords = чытала &abstract = Байка Васіля Жуковіча "Вавёрачка і Зубраня" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Вавёрачка і Зубраня ====== Аднойчы неяк у нядзелю\\ сям’я Зуброў\\ па тэлевізары глядзела\\ канцэрт звяроў.\\ Там быў адзін выдатны нумар:\\ Вавёрачка чытала гумар.\\ Яна так хораша чытала,\\ так натуральна жартавала,\\ аж пазайздросціла Зубрыха,\\ свайго малога папракнула ціха:\\ – А ты хіба, маё дзіцятка,\\ так, як Вавёрка, не змагло б?..\\ Ды Зубранятка\\ паморшчыла шырокі лоб,\\ пасля крутнула смешна мызай:\\ – Хіба ж я ўлезу ў тэлевізар? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду]]