~~META: title = Васіль Жуковіч — Бывай, бывай, дваццатае стагоддзе! &keywords = краіна, пойдзеш, бывай, стагоддзе &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Бывай, бывай, дваццатае стагоддзе!" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Бывай, бывай, дваццатае стагоддзе! ====== Бывай, бывай, дваццатае стагоддзе!\\ Душой збалелай не магу крывіць:\\ стагоддзе слёзаў горкіх і крыві,\\ на цяжкі смутак ты душу наводзіш.\\ \\ Жах войнаў і рэпрэсій ці сыходзіць?\\ А чорны след чарнобыльскай бяды?..\\ Мая краіна, пойдзеш ты куды?\\ Няўжо ты здрадзіш праўдзе і свабодзе?!\\ \\ Як без паветра, я без іх загіну.\\ Дай веры мне: не пойдзеш па касцях,\\ ты болей не заблудзішся, Краіна;\\ \\ да сонца ўскінеш горды продкаў сцяг,\\ з туману ірвануўшы на прасцяг, –\\ цябе даўно чакае шлях адзіны. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-краіна-мая]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі]] * [[ibdc.ped>краіна-здароўя]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-роднай-краіне]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай]]