творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-бусел
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Бусел
Ён вярнуўся здалёк,
бусел белакрылы,
у свой родны куток,
у куточак мілы –
да гнязда, дзе ён рос
на страсе хаціны.
Каля белых бяроз,
на зямлі белых рос
буслава айчына.
А забыць айчыну
проста немагчыма.
Падобныя старонкі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-зіма
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слухай-родную-прыроду
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-першы-снег
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-бусел.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1