творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-бусел-над-хатынню
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Бусел над Хатынню
Пакружыўся над Хатынню бусел
сонечна-пагодлівай вясною:
каміны стаяць. І людзі ў скрусе.
А нідзе хаціны ні адной.
Заміраюць галасы людскія,
гукі абуджальнае вясны,
і плывуць трывожныя такія,
тонкія жалобныя званы.
Пакружыўся над Хатынню бусел
і паплыў у светлую смугу.
Ён не ведаў болю Беларусі,
пэўна ж, ён адчуў яе тугу.
Пакружыўся бусел над Хатынню
і ў смузе пад воблакамі знік.
Папялішча ўсё яшчэ не стыне,
і ў грудзях не замірае крык.
Падобныя старонкі
- анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-вечны-сон-вечны-звон
- званы-хатыні
- аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-над-спаленай-вёскай
- званы-памяці
- алесь-адамовіч/алесь-адамовіч-хатынская-аповесць
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-бусел-над-хатынню.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1