~~META: title = Васіль Жуковіч — Бусел над Хатынню &keywords = пакружыўся, бусел, хатынню &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Бусел над Хатынню" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Бусел над Хатынню ====== Пакружыўся над Хатынню бусел\\ сонечна-пагодлівай вясною:\\ каміны стаяць. І людзі ў скрусе.\\ А нідзе хаціны ні адной.\\ \\ Заміраюць галасы людскія,\\ гукі абуджальнае вясны,\\ і плывуць трывожныя такія,\\ тонкія жалобныя званы.\\ \\ Пакружыўся над Хатынню бусел\\ і паплыў у светлую смугу.\\ Ён не ведаў болю Беларусі,\\ пэўна ж, ён адчуў яе тугу.\\ \\ Пакружыўся бусел над Хатынню\\ і ў смузе пад воблакамі знік.\\ Папялішча ўсё яшчэ не стыне,\\ і ў грудзях не замірае крык. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-вечны-сон-вечны-звон]] * [[ibdc.ped>званы-хатыні]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-над-спаленай-вёскай]] * [[ibdc.ped>званы-памяці]] * [[творы/алесь-адамовіч/алесь-адамовіч-хатынская-аповесць]]