Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-беларус

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Беларус

Белы ручнік мой, белы абрус,
сам я няцёмны душою.
Хто ў белым свеце я?

Я – беларус, –

будзьце знаёмы са мною.

Дружбу цаню і гатовы дружыць
я ці не з цэлым сусветам.
Свету адкрыты, хачу вольна жыць,
добрым служыць запаветам.

Яркая зорка надзеі гарыць,
торыцца шлях наш вякамі.
Шчасце трывалае можна стварыць
толькі сваімі рукамі.

Можна ў далёкіх краінах пабыць –
хай там марскіх, а ці горных…
Нельга радзімых мясцінаў забыць,
фарбаў лясных і азёрных.

Пасябраваць можна з мовай чужой,
ёю валодаць свабодна;
нельга адно здрадзіць роднай сваёй
і адрачыся ад роднай.

Белы ручнік мой, белы абрус.
Вышыла мама кашулю.
Не прамяняю сваю Беларусь –
не выбіраю матулю.

Падобныя старонкі

  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
  • ганарымся-бацькаўшчынай
  • скарбы-нашай-радзімы
  • янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-беларус.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki