~~META: title = Васіль Жуковіч — Беларус &keywords = белы, роднай, ручнік, абрус &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Беларус" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Беларус ====== Белы ручнік мой, белы абрус,\\ сам я няцёмны душою.\\ Хто ў белым свеце я? Я – беларус, – будзьце знаёмы са мною.\\ \\ Дружбу цаню і гатовы дружыць\\ я ці не з цэлым сусветам.\\ Свету адкрыты, хачу вольна жыць,\\ добрым служыць запаветам.\\ \\ Яркая зорка надзеі гарыць,\\ торыцца шлях наш вякамі.\\ Шчасце трывалае можна стварыць\\ толькі сваімі рукамі.\\ \\ Можна ў далёкіх краінах пабыць –\\ хай там марскіх, а ці горных...\\ Нельга радзімых мясцінаў забыць,\\ фарбаў лясных і азёрных.\\ \\ Пасябраваць можна з мовай чужой,\\ ёю валодаць свабодна;\\ нельга адно здрадзіць роднай сваёй\\ і адрачыся ад роднай.\\ \\ Белы ручнік мой, белы абрус.\\ Вышыла мама кашулю.\\ Не прамяняю сваю Беларусь –\\ не выбіраю матулю. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]]