~~META: title = Васіль Жуковіч — Беларуская старонка &keywords = беларуская, дарагая, карціна, сэрцу, жыта, рэчка, небакраю, горачка, раўніна &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Беларуская старонка" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Беларуская старонка ====== Лес ідзе да небакраю.\\ Рэчка, горачка, раўніна…\\ Вечна сэрцу дарагая\\ Беларуская карціна.\\ \\ Ля крыніцы – медуніцы,\\ Дзе даліна – канюшына,\\ Дзе лясочак – верасочак, –\\ Ой ты, родная мясціна!\\ \\ А пад ветрыкам у полі\\ Хваляй ціхай жыта ходзіць\\ На прасторы, на прыволлі\\ Сэрца мне яно лагодзіць.\\ \\ Жыта наша – з васількамі,\\ Неба наша – з жаўрукамі.\\ Апяваюць песняй звонкай\\ Птушкі родную старонку.\\ \\ Лес ідзе да небакраю,\\ Рэчка, горачка, раўніна…\\ Вечна сэрцу дарагая\\ Беларуская карціна.\\ \\ Я красу тваю кахаю,\\ Ніў, лясоў і рэк гамонку,\\ Непаўторная, святая\\ Беларуская старонка! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]]