творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Адляцелі жураўлі
Над балотам, над лугам, над полем,
над прасторам радзімай зямлі,
дзе пад воблакі мкнуцца таполі,
вострым клінам плылі жураўлі.
I пачуліся ў песні кароткай
шкадаванне і смутак такі,
быццам жоравы
з небам продкаў
расставаліся на вякі.
I калі непрыкметна расталі
ў вышыні, над смугою палёў,
мне таполі нагадваць сталі
пер’е шэрае жураўлёў…
Ці прытуліцца вецер да весніц,
ці вяршаліны дрэў гайдане –
чую зноў развітальную песню,
адгукаецца смутак ва мне.
Падобныя старонкі
- жураўлі
- танец-жураўлёў-3336
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі.1755963701.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin