Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Адляцелі жураўлі

Над балотам, над лугам, над полем,
над прасторам радзімай зямлі,
дзе пад воблакі мкнуцца таполі,
вострым клінам плылі жураўлі.

I пачуліся ў песні кароткай
шкадаванне і смутак такі,
быццам жоравы
з небам продкаў
расставаліся на вякі.

I калі непрыкметна расталі
ў вышыні, над смугою палёў,
мне таполі нагадваць сталі
пер’е шэрае жураўлёў…

Ці прытуліцца вецер да весніц,
ці вяршаліны дрэў гайдане –
чую зноў развітальную песню,
адгукаецца смутак ва мне.

Падобныя старонкі

  • якуб-колас/якуб-колас-адлёт-жураўлёў
  • жураўлі
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-жураўліны-бераг
  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-жураўлі
  • танец-жураўлёў-3336
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-адляцелі-жураўлі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki