~~META: title = Васіль Жуковіч — Адляцелі жураўлі &keywords = таполі, смутак &abstract = Чытаць верш Васіля Жуковіча "Адляцелі жураўлі" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Жуковіч — Адляцелі жураўлі ====== Над балотам, над лугам, над полем,\\ над прасторам радзімай зямлі,\\ дзе пад воблакі мкнуцца таполі,\\ вострым клінам плылі жураўлі.\\ \\ I пачуліся ў песні кароткай\\ шкадаванне і смутак такі,\\ быццам жоравы\\ з небам продкаў\\ расставаліся на вякі.\\ \\ I калі непрыкметна расталі\\ ў вышыні, над смугою палёў,\\ мне таполі нагадваць сталі\\ пер’е шэрае жураўлёў...\\ \\ Ці прытуліцца вецер да весніц,\\ ці вяршаліны дрэў гайдане –\\ чую зноў развітальную песню,\\ адгукаецца смутак ва мне. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-адлёт-жураўлёў]] * [[ibdc.ped>жураўлі]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-жураўліны-бераг]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-жураўлі]] * [[ibdc.ped>танец-жураўлёў-3336]]