~~META: title = Васіль Вітка — Ёсць на зямлі &keywords = салодкі, саладзей &abstract = Чытаць верш Васіля Віткі "Ёсць на зямлі" &iftrue = nan ~~ ====== Васіль Вітка — Ёсць на зямлі ====== Ёсць на зямлі такі куток,\\ З якім навек я злучаны,\\ Адкуль ступіў свой першы крок –\\ Мая радзіма – Случчына.\\ \\ Не зводзіліся ўсе вякі\\ На Случчыне паэты.\\ Вянкі іх песень – рушнікі,\\ Сурвэты – іх санеты.\\ \\ Увекавечыў Слуцак нас\\ Сваімі паясамі.\\ А пра цяперашні наш час\\ Вы ведаеце самі.\\ \\ Пачуўшы ад старых людзей,\\ На ўласны смак праверыў –\\ Няма нічога саладзей\\ Славутай слуцкай бэры.\\ \\ А тыя, хто памаладзей,\\ Перадаюць унукам –\\ Няма нічога саладзей,\\ Чым слаўны слуцкі цукар.\\ \\ Сябры, паверце земляку:\\ За век свой некароткі\\ Я ўпэўніўся, што случаку\\ Увесь наш край салодкі.\\ \\ Над Случчынай салодкі звон,\\ Як рой наўкола маткі.\\ Люблю яшчэ з дзіцячых дзён\\ Салодкія загадкі.\\ \\ 1976 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>случчына]] * [[ibdc.ped>слуцкія-паясы-4086]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-на-чорных-лядах]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-трывога-ў-ельнічах]] * [[постаці/васіль-вітка]]